И, может быть, тогда мы уйдем от удручающей ситуации, когда наши дети не любят учиться, наши взрослые не любят
работать, потому что каждый наконец начнет заниматься своим делом… Гин С.И.

Главная / Клуб «Хрустальный журавль» / Семинары, отчёты

Краткий отчет о семинаре «Учитель года — образованию Оршанского района»

Зямляк  наш  вызначаецца  і

ўтрапёнай  любоўю  да  працы

Ул. Караткевіч

 

Стукаюць колы. Праносяцца за вокнамі электрычкі дрэвы, пакрытыя снегам, пралятаюць міма палі, блішчыць замерзлая вада, мінаюць маленькія станцыі, заходзяць і выходзяць пасажыры, вакол новыя невядомыя людзі… І куды ты вядзеш нас, далёкая нязведаная дарога?

Шэрае неба раптам прасвятлела, паваліў мяккі снег, а разам з ім завірыліся новыя думкі, з’явіліся цікавыя ідэі. Ажывілася група пасажыраў у вагоне электрацягніка, стала гучна ўспамінаць былыя маршруты, будаваць планы на новы дзень. Гоман, вясёлы смех, жарты. Так  “жураўлі” ляцелі ў свой чарговы юбілейны “вырай”. На гэты раз мы адправіліся на поўнач Беларусі – у Оршу, горад чыгуначнікаў. Удзельнікамі 45 выезду сталі прадстаўнікі розных куткоў краіны: Счасновіч Вольга , Германовіч Святлана, Папковіч Віталіна, Пратасевіч Алена, Зубрыліна Інэса, Лагунова Вольга, Пасюта Алена, Ананчыкава Алена,  Аберган Сяргей, и як заўсёды — І.В. Федараў і І.В. Багачова.

Хмуры  халодны вечар сустрэў нас на пероне поўначы Беларусі. Здавалася, усё няміла і панура. Пакуль тут жа на пероне мы не пачулі вясёлы смех і прывітанне! Гэта вітаў нас журавель з зямлі аршанскай – Святлана Емельянава-Раманоўская. Абдымкі, жарты, знаемства. Знаемства з вельмі прыемным і шчырам чалавекам, які сустракаў і суправаджаў нас усе гэтыя тры дні – Людміла Віктараўна Лушчаева. А яшчэ холад  і сум прайшлі адразу, як толькі пераступілі парог СШ № 13 г. Оршы. Нас сустрэлі хлебам-соллю, як самых дарагіх гасцей. Вучні віталі задорнымі песнямі, настаўнікі  - добрымі улыбкамі, начальнік  аддзела адукацыі – вітальным словам. Усіх нас падкупілі гэтыя мілыя людзі сваёю шчырасцю і адкрытасцю.

Адказны дзень нас чакаў на перадзе.  А вечарам усё як звычайна: абмеркаванне ўрокаў, падрыхтоўка картак, дапрацаванне прэзентацый… Пошук адказаў на ўзнікшыя пытанні. І канешне зносіны – мы даўно не бачылісь. Прызавое месца на конкурсе даследчых работ? – прыемна, месца на Ш этапе алімпіяды? – здорава, новае ў жыцці, змены? і задушэўны разгавор, пажаданне далейшых поспехаў. Як заўсёды – хваляванне і бяссоная ноч… Навошта такія душэўныя траты? Можа трэба жыць і працаваць так як усе? Не раз задавалі сябе такія пытанні члены клуба “Крыштальны журавель”. І кожны раз самі сабе адказвалі: калі не мы, то хто будзе зараджаць сваёй энергіяй настаўніцтва краіны, дзяліцца вопытам і, канешне, набірацца яго ад іншых апантаных творчых людзей!

Назаўтра прайшлі ўсе іспыты, як на конкурсе педмайстэрства: самапрадстаўленне, урокі ў незнаёмых класах, майстар-класы. Зноў хваляванні, новыя знаемствы з настаўнікамі і вучнямі. Цікава і незабыўна. Гэтыя часы праляцелі імкліва. І вось ужо набірае абароты семінар, які збірае усіх удзельнікаў гэтага дня ў актавай зале. На гэты раз семінар “Сучасны ўрок, якім яму быць?” праводзіўся ў новым фармаце: настаўнікі, якія наведвалі ўрокі, аналізавалі іх якасць правядзення з медадычнага боку па прапанаваным алгарытме. Асобае значэнне было нададзена інавацыйным прыёмам, цікавым формам і метадам, якія былі заўважаныя пад час наведвання. Карысць ад такой формы ўяўная: было прааналізавана  9 урокаў, цікавыя моманты ўрока адзначаны і ўзяты, спадзяёмся, для дальнейшага карыстання. Традыцыйныя словы ўдзячнасці кожнаму “жураўлю” — самы чаканы і самы хвалюючы момант сустрэчы. Колькі ўдзячных слоў было сказана ў наш адрас, колькі шчырых усмешак было падорана! Не дарма прыехалі. Знайшлі аднадумцаў, упэўненых у сваім педагагічным майстэрстве, адкрытых да зносін і гатовых супрацоўнічаць.

Мы ўсе адзначылі, што людзі тут жывуць і працуюць незвычайныя: добрыя, гасцінныя, шчырыя, спакойныя, рамантычныя. А як жа іначай, гэта ж землякі вядомага беларускага класіка – Уладзіміра Караткевіча. Гэта ён пра іх, напэўна, пісаў у сваім публіцыстычным творы “Зямля пад белымі крыламі”, калі апісваў тыповыя рысы беларусаў. Нам гасцінна прапанавалі дакрануцца да мясцін, звязаных з жыццём класіка. І вось доўгачаканая экскурсія па цікавых і памятных мясцінах горада. Усе засталіся ў захапленні ад Езуіцкага калегіума, дзіцячай бібліятэкі імя У. Караткевіча, мастацкай галерэі Грамовіча.

Алена Пасюта: “Не ведаю хто як, але асабіста я чакала экскурсіі ў музеі У.Караткевіча. Не магу словамі перадаць захапленне ад убачанага і пачутага: вось крэсла, у якім сядзеў класік, а вось мэбля з яго дома, а вось асабістыя рэчы пісьменніка, а вось гучыць голас самога паэта. Супрацоўнікі музея заўзята і з душою распавядалі пра цікавыя факты з біяграфіі У.Караткевіча”.

З музея ўсе выйшлі ўзрушаныя, захацелася перачытаць самыя цікавыя творы аўтара, хтосьці прызнаўся, што адкрыў для сябе Караткевіча нанова. Вось і адказ на пытанне: што за сіла цягне нас у новую дарогу? Гэта новыя сустрэчы з “землякамі, утрапёнымі  любоўю  да  працы”, гэта знаёмства з патаемнымі мясцінамі нашай прыгожай краіны.

Куды прывядуць нас новыя дарогі? Аб гэтым напішуць ужо ўдзельнікі наступнага “вылету”. А сустрэчы з новым і невядомым яшчэ наперадзе…

 

Алена Пасюта,

Вольга Счасновіч,

удзельнікі выезду