Уважайте учителя в человеке и человека в учителе.
Якименко Игорь

Главная / Клуб «Хрустальный журавль» / Деятельность клуба / Республиканские мероприятия / Фестивали для молодых педагогов (Гродно)

О фестивале педагогического мастерства в Гродно

Какое название дать фестивалю? Как назвать нашу статью о фестивале? Выбирайте сами, а варианты мы предлагаем такие: «Учимся летать», «Фестиваль вдохновенья», «Журавли и журавлики», «О Боже, какая школа!», «Школа – это здорово!» «Праздник опыта и молодости», «Делаем школу вместе!».

  

Як падняць прэстыж педагагічнай прафесіі, чаму маладыя спецыялісты не затрымліваюцца пасля адпрацоўкі ў школе – з гэтых пытанняў  пачынаецца ці не кожная нарада на розных узроўнях. Думаецца, што прэстыж настаўніцкай прафесіі залежыць толькі ад нас саміх, ад настаўнікаў! І тут ніякія заклікі, размовы, абмеркаванні ў  вырашэнні гэтай праблемы не дапамогуць. Толькі актыўныя дзейнасныя меры могуць вырашыць гэтае становішча, толькі асабісты прыклад настаўнікаў-прафесіяналаў дапаможа маладым спецыялістам паверыць у свае сілы, заразіцца пазітыўнай энергіяй. Так лічаць члены рэспубліканскага клуба «Крыштальны журавель», якія з задавальненнем дзяліліся сваім майстэрствам на фестывалі педагагічных ідэй для маладых спецыялістаў 9-10 студзеня, які прайшоў на базе СШ №26 г. Гродна.  Ідэя правядзення фестывалю  зарадзілася на лістападаўскім справаздачным семінары клуба. Ідэя была агучана «жураўлямі» Гродзеншчыны і падтрымана клубаўцамі аднагалосна. Пагэтаму месца правядзення адразу і было выбрана — фестываль для маладых спецыялістаў краіны будзе праведзены ў горадзе Гродна.

Як забяспечыць удзел маладых спецыялістаў у фестывалі? Вырашылі проста: кожны член клуба пры падтрымцы метадычнага кабінета свайго раёна вызначыўся з персанальным удзелам маладых спецыялістаў. У выніку на фестываль прыехалі амаль 60 маладых настаўнікаў з 12 раёнаў, з усіх абласцей рэспублікі.

Загарэцца энергіяй ад творчых педагогаў рэспублікі, адчуць сваю значымасць, папоўніць сваю метадычную капілку  змаглі на фестывалі не толькі  маладыя спецыялісты, але і педагогі-практыкі г. Гродна. Уявіце самі маштаб таго, што адбывалася на працягу двух дзён:    21 майстар-клас, 7 адкрытых урокаў змаглі наведаць настаўнікі і паглыбіцца ў атмасферу прафесіяналізму, бясконцага патэнцыялу творчых настаўнікаў — членаў клуба «Крыштальны журавель».  Як мадэліраваць урок можна было павучыцца на майстар-класе ў  Пасюты А.В., як супрацоўнічаць у камандзе вучыла Аскірка А.М., а як  працаваць у камандзе можна было навучыцца на майстар-класе ў Якіменкі І.В..  Пазнаёміліся з інтэрактыўнымі метадамі навучання і асаблівасцямі іх выкарыстання на майстар-класе ў Цілюпа А.У. Настаўніца англійскай  мовы Брыч В.В паказала магчымасці інтэрнэт-рэсурсаў у развіцці вучэбна-пазнавальнай кампетэнцыі, а Сарока А.М. паказаў камунікатыўныя спосабы арганізаціі пачатку ўрока, Папковіч В.А. правяла ўрок рускай мовы з дарослымі, Грыцук Н.М. навучыла працаваць з інтэрактыўнымі картамі. Як стаць выдатнікам па жыцці дзялілась думкамі Гін С.І.. У чым формула поспеху сучаснага ўрока даведацца была магчымасць на майстар-класе ў Маслава І.С. Сташалеўская В.Э. расказвала, як арганізаваць работу з малодшымі вучнямі, каб яны авалодалі майстэрствам красамоўства. Як авалодаць камунікатыўнай культурай і як ацаніць веды вучняў паказвалі Клявец І.Р. і Гарбар А.Я., прыёмы развіцця мыслення дэманстравала Пратасевіч А.Б., маладыя спецыялісты нават змаглі стварыць партрэт дасканалага настаўніка на майстар-класе ў Счасновіч В.А.,  майстар-клас пра асаблівасці ацэньвання ведаў і ўменняў вучняў на ўроках  фізічнай культуры і здароўя правёў Варанцоў В.Л.. Настаўнікі абласнога клуба таксама правадзілі майстар класы: Корабава Н.П. — “Навучаючы пазнаваць і дзейнічаць, вучым вучыцца ўсё жыццё”, Казанцава С.В. – паведала аб развіцці навыкаў слоўнага творчества вучняў на уроках рускай мавы і літаратуры, Андрышак Г.Г. разважала аб тым, як развіваць чытацкую цікавасць навучэнцаў пачатковых класаў.  Згадзіцеся, што тэмы, абраныя для майста-класаў, актуальныя. Таму і майстар-класы прайшлі цікава, з удзелам кожнага ў працы, з абмеркаваннем, разважаннямі і набываннем новага.

Маладыя спецыялісты пабывалі на ўроках, якія давалі сапраўдныя майстры: Сарока А.М. праводзіў урок англійскай мовы ў 10 класе, Сташалеўская В.Э. урок рускай мовы ў 3 класе, Клявец І.Р. урок біялогіі ў 9 класе, урок матэматыкі ў 6 класе праводзіла Пратасевіч А.Б., Гарбар А.Я. праводзіла ўрок хіміі ў 7 класе., Гін С.І. праводзіла факультатыўныя заняткі ў 2 класе.

Такую колькасць майстар-класаў можна было  наведаць  толькі пад час рэспубліканскага  Каляднага фестывалю. А тут такая магчымасць была і для саміх членаў клуба, якія з вялікім задавальненнем наведалі майста-класы сваіх калег і , нягледзячы на свой уласны вопыт, было чым пажывіцца.

У рамках фестывалю быў адведзены час на правядзенне кансультацый для маладых спецыялістаў па прадметах. Была магчымасць задаць пытанні, якія хвалююць, абмеркаваць цяжкасці, даведацца аб сакрэтах поспеху і магчымасцях рэелізаціі сабе ў прафесіі настаўніка. Адбываўся сапраўдны дыялог роўнага з роўным. Менавіта такі дэвіз клуба.

Па завяршэнні метадычнай работы фестывалю ў якасці рэфлексіі з маладымі спецыялістамі быў праведзены майстар-клас Г.А. Сухавай «Канструктар урока», на якім набытыя веды маладыя педагогі маглі паказаць у дзеянні: яны склалі свае ўрокі, ацанілі іх якасць.

На фестывалі была створана атмасфера дабра, творчасці і сяброўства. Хіба толькі працаваць павінны настаўнікі? Чым займацца у канцы рабочага дня? як праявіць свае здольнасці пасля урокаў?

Трэба наведаць актыўную пераменку, якая была арганізавана з дапамогай педагогаў і метадыстаў дадатковага абразавання ДУА ЦТДіМ “Прамень” і “Спектр”, ДУА “ОЦТТ” г. Гродна у першы дзень фестывалю. Стварыць вырабы з пластыкавай бутэлькі, або атрымаць першыя навыкі мастацкай апрацоўкі скуры, стварыць паштоўку ў тэхніцы «скрапбукінг», паспрабаваць зрабіць дэкаратыўны роспіс, сканструяваць выраб з бумагі і картона  мог кожны жадаючы удзельнік фестывалю. Колькі радасці і упэўненасці ў сваіх сілах падарылі усім гэтыя майстар-класы. Дзякуй, кажам мы вам, паважаныя арганізатары гэтай цудоўнай актыўнай пераменкі!

Для усіх удзельнікаў фестывалю была створана магчымасць праявіць свае інтэлектуальныя здольнасці. У зборных камандах маладыя педагогі спаборнічалі ў гульне «Што? Дзе? Калі?», якую падрыхтавала і бліскуча правяла С.І. Гін. Атмасфера гульні, падрыхтаваныя і адобраныя пытанні стварылі у зале творчую, задаволеную, актыўную працу усіх. Нават, гледачы уключыліся ў абмеркаванне пытанняў і малі магчымасць адказваць на іх. А хіба магло быть інакш? Калі трэба было праявіць шмат  кемлівасці і гумару, каб прыдумаць адказ, напрыклад, на такія пытанні аб школе:

- Сто одежек и все без застежек (школьная раздевалка)

- Без окон, без дверей полна горница людей? (ремонт школы)

- Ни хвоста, ни головы, а четыре ноги! (два первоклассника в прятки играют)

- Посреди двора стоит копна: спереди вилы – сзади метла? (сбор макулатуры)

- В Австрии под Новый год выпускают монеты «счастья», но они не представляют денежного достоинства. На одной стороне изображён трубочист или младенец верхом на поросёнке, а на другой……Что изображено на оборотной стороне монеты? (Слова новогоднего поздравления)

 - 4 – смех, 5 – труд, 6 – дети. А что соответствует единице?

 Ответ: Новый Год (1 апреля – день смеха, 1 мая – день труда…)

 Апошнім мерапрыемствам першага дня быў Навагодні  бал. З Дзедам Марозам і Снягуркай, упрыгожанай ялінкай, песнямі, карагодамі, жартамі, гульнямі і смехам. Многія пасябравалі.

Як хутка ляціць час! Мы з заміраннем сэрца чакаем фінальных акордаў: што скажуць у адказ на праведзеныя мерапрыемствы малыдыя спецыялісты? Як адзавуцца на нашы майстар-класы і урокі? На гэтыя два дні напружанай працы? Кожная каманда маладых спецыялістаў выказвала словы ўдзячнасці і вартасці такога мерапрыемства, але калі настаўніца з Гомельскай каманды сказала, што фестываль дапамог ёй канчаткова рашыць застацца ў прафесіі, зал ўзарвался апладысментамі. Нават нездарма мы працавалі, супрацоўнічалі ў гэтыя дні. Нават такі адказ мы і чакалі, менавіты ў гэтым і заключалася ідэя фестывалю.

Асобна хочацца выказаць словы падзякі дырэктару СШ №26 Даўгун Т.Я. і яе педагагічнаму калектыву за высокую арганізацыю мерапрыемства, таксама падзякаваць Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі за падтрымку. Спадзяёмся, што і другія вобласці падтрымаюць эстафету правядзення  фестывалю для маладых настаўнікаў. Хочацца, каб прафсаюзы падтрымалі нашу ідэю і выступілі спонсарамі. Толькі разам, толькі сваімі прыкладамі і намаганнямі можна калі не зусім вырашыць, то хоць папытацца скрануць з месца любую праблему. Бо зерне, кінутае ва ўрадлівую глебу і пры добрым доглядзе, можа даць цудоўны ўраджай.

Па старонкам фестывалю вас правялі:

                                                                                           Пасюта Алена,

настаўнік-метадыст,

намеснік дырэкратара па вучэбнай рабоце

 ДУА “Гімназія г.Шчучын” і

Счасновіч Вольга,

 настаўнік-метадыст

ДУА “Варатынская сярэдняя школа Бабруйскага раёна”,

члены клуба «Крыштальны журавель»

 

Суть фестиваля —  в заряде позитива, разве не так? Мы очень хотели показать и доказать, что наша профессия — не удел неудачников, как это хотят всюду представить, а наоборот. Это возможность творить, общаться, быть в любимом деле и состояться в нем. И, судя по полученным отзывам, по финальным аккордам фестиваля этот заряд позитива получен! В добрый путь, молодежь!

 

 

Молодым было всегда трудно

Молодость – это как пробираться по заснеженной целине, когда нужно самому прокладывать дорогу вперед. Идти итак трудно, а если ты один, а другие («мудрые» и «опытные») искренне недоумевают из своего теплого уголка, чего же тебе на месте не сидится… Вот тут так легко сбиться с пути, отказаться от движения вперед и тоже где-то тихонько осесть… Если, конечно, так никто и поддержит…

Думаю, что фестиваль педагогических идей проводился именно для того, чтобы поддержать идущих и ищущих, чтобы показать, что не все «опытные» почивают на лаврах, а они тоже продолжают учиться, чтбы пока еще робкое и острожное «А можно ли?» сменилось уверенным и жизнеутверждающим «Да, можно!»

А еще совсем неслучайно, что по времени фестиваль совпал с новогодними праздниками. И клуб «Хрустальный журавль» щедро раздавал подарки: уроками и мастер-классами, энергией и вдохновением, общением на равных и призывом к высокому. А иначе нельзя: такова наша профессия: сердце отдавать детям (и тем, кто сидит за школьной партой, и тем, кто уже получил диплом, но делает еще только первые шаги в профессии).  

Гин Светлана Ивановна, руководитель команды г. Гомеля, учитель начальных классов, доцент кафедры акмеологии ГОИРО, кандидат педагогических наук, член клуба «Хрустальный журавль»

 

  

Размышления о фестивале педагогического мастерства в г. Гродно

 

Фестиваль — это всегда праздник и радость. Когда в одном месте собираются люди творческие, неравнодушные к своей профессии,  люди, которым не сидится на одном месте, а хочется творить, пробовать новое, получается Фестиваль. Так произошло и в городе Гродно.

Фестиваль педагогических идей сделал возможной встречу молодых специалистов с лучшими педагогами-практиками.  Молодые педагоги получили возможность посетить уроки и мастер-классы, стать участниками разнообразных мероприятий. Они были активны и инициативны, стремились “впитать” в себя как можно больше, увести с собой максимальный объем знаний, проявляли смекалку и чувство юмора в ходе игр, рассудительность и творчество на мастер-классах.

Однако радость встречи испытывали не только гости фестиваля. Как это прекрасно,  встретится с хорошим старым другом, с которым тебя связывают пережитые испытания, общие идеи, проведенные совместно мастер-классы. Как прекрасно побывать на уроке у своего товарища, стать не только ведущим, но и участником мастер-класса. Встреча членов клуба “Хрустальный журавль” — это возможность “напитаться” положительной энергией, творческими идеями, новыми замыслами  до очередной встречи. После таких встреч мы часто слышим от людей, что у нас горят глаза, а хорошего настроения хватает на всех окружающих.

Опять Журавли над землею кружат

И снова звучат над землею их песни,

И снова увидеть друг друга спешат,

Сегодня мы вместе — и это чудесно…

Спасибо вам, ребята, за то, что клуб есть!

 

И, конечно, слова благодарности хочется сказать директору ГУО “Средняя школа № 26 г. Гродно” Довгун Татьяне Яновне (члену клуба “Хрустальный журавль” и председателю областного клуба) и всему её коллективу. То тепло и забота, которой были окружены гости фестиваля — это ваша заслуга.

 

Нужны ли такие мероприятия нашей педагогической общественности? Безусловно. Это реальная возможность для молодых учителей получить ответы на волнующие их вопросы. Это повод не разочароваться в выбранной профессии. Это стимул для дальнейшего роста и развития. И слова молодых специалистов, прозвучавшие в заключительной части фестиваля, позволяют получить этому подтверждение: “Благодаря фестивалю многие из нас решили остаться работать в школе…” Эти слова дорогого стоят.

 

Оскирко Елена Николаевна, заместитель директора по учебно-методической работе ГУО “Гимназия №1 г. Волковыска” Гродненской области, член клуба “Хрустальный журавль”

 

  

Рефлексия по итогам Гродненского молодёжного фестиваля педагогического мастерства.

 

Удзел каманды Віцебскай вобласці ў Гродненскім фестывалі педагагічных ідэй і рашэнняў  абумовіла разуменне трох важных момантаў: ідэі, герояў і сюжэта развіцця.

 Ідэя правядзення падобнага роду метадычнай работы для маладых спецыялістаў  не новая для Віцебшчыны ( у красавіку 2013 года Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі праводзіў падобны форум для студэнтаў педагагічных спецыяльнасцяў), аднак Гродненскі фестываль паказаў, што распачатая ў рэспубліцы работа па метадычнай падтрымцы маладых спецыялістаў удасканальваецца, напаўняецца новымі формамі  і зместам, знаходзіць папулярнасць сярод маладых настаўнікаў.

Цэнтр падтрымкі і развіцця інавацыйнай практыкі  Віцебскага ІРА пад кіраўніцтвам Арэхавай Таццяны Васільеўны, куратар абласнога клуба настаўнікаў года Віцебшчыны“Прызнанне” Віленчык Любоў Васільеўна аказваюць усебаковую падтрымку маладым спецыялістам: на фестываль у Гродна накіравалася каманда з васьмі настаўнікаў Віцебска.

Героі фестывалю, маладыя настаўнікі – рухавік адукацыі. Са з’яўленнем маладых спецыялістаў , узброеных веданнем сучасных тэхнік і прыёмаў выкладання, школа атрымае рэальную магчымасць абнаўлення. Маладым настаўнікам фестываль падараваў майстар-класы настаўнікаў-практыкаў, адкрытыя ўрокі ўдзельнікаў рэспубліканскага клуба “Крыштальны журавель”, магчымасць рэалізаваць свае інтэлектуальныя здольнасці на гульні “Што?Дзе? Калі?” і творчыя  - на Навагоднім бале. Калі хаця б адну ідэю, адкрытую для сябе на фестывалі, кожны ўдзельнік рэалізуе ў сваёй педагагічнай практыцы, можна будзе з упэўненасцю сказаць, што ў нашай школе вучням не будзе сумна.

Арганізатары фестывалю прыклалі шмат намаганняў, каб ідэя перадачы перадавога педагагічнага вопыту маладому пакаленню настаўнікаў была паспяхова рэалізавана. Асобны дзякуй Даўгун Таццяне Янаўне, дырэктару ДУА “Сярэдняя школа №26 г. Гродна”, старшыні Гродненскага клуба настаўнікаў года, Клявец Ірыне Рамуальдаўне, старшыні рэспубліканскага клуба “Крыштальны журавель”. Прадуманы імі сюжэт фестывалю дазволіў ідэю раскрыць даступным і зразумелым спосабам для яго ўдзельнікаў.

Фестываль яшчэ раз даказаў сваё права на існаванне. Вось што пра гэта кажуць тыя, для каго ён быў арганізаваны.

Сухава Г.А., кіраўнік каманды Віцебскай вобласці,

настаўнік-метадыст беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №5 г. Віцебска”, член рэспубліканскага клуба “Крыштальны журавель”

 

 

 

Фестиваль собрал людей небезразличных к престижу учительской профессии и современному образованию. На перерывах, общаясь с коллегами, заметила, что среди участников фестиваля много заместителей директоров, которые очень заинтересованы повышением методического уровня и интересовались разнообразием форм методической работы. Были и те, которые делились своим опытом, и те кто брал разработки мастер классов, чтобы провести их в своих школах. Такая заинтересованность, готовность перенять опыт коллег понятна, сейчас стартовал новый конкурс профессионального мастерства.  Этот фестиваль дал заряд бодрости и идей всем его участникам. Самое дорогое, наверно, из всего то, что после урока, к тебе подходят коллеги и говорят: «А я и не думал, что так можно, всё просто, понятно и интересно».

Самыми дорогими словами на фестивале, были слова молодых специалистов: «И в ситцевом платье, мы будем детишек учить»!

  

 Гарбар Елена,

 

член клуба «Хрустальный журавль»

 

 

                Фестиваль, задуманный и организованный для начинающих педагогов,  оказался полезен для всех участников. Мастер-классы, которые  опробованы и выверены «журавлями» на многочисленных методических  выездах, пришлось корректировать, поскольку вещи,  очевидные для опытных учителей, до молодых специалистов ещё нужно  донести, а иногда и доказать!

Удивили в хорошем смысле учащиеся СШ26 г.Гродно, открытые, пытливые, доброжелательные. Цель фестиваля достигнута,  выполнена и перевыполнена.

 ВПЕЧАТЛЕНИЯ ОТ КОМАНДЫ Борісовского района:

 -слишком быстро всё закончилось

 -жаль, что не все предметы были представлены на уроках и мастер-классах

 -оказывается, учителя умеют отдыхать!

 -заставляет задуматься!

 -очень понравилось неформальное общение

Якименко Иван,

член клуба “Хрустальный журавль”