Усе людзі ў роўнай меры маюць права на адукацыю і павінны карыстацца пладамі навукі.
Фрыдрых Энгельс

Галоўная / Навiны

Віншаванне Міністра адукацыі А.М.Радзькова з Днём настаўніка

Дарагія калегі!


Сардэчна віншую вас з прафесійным святам – Днём настаўніка і выказваю шчырую ўдзячнасць за вашу карпатлівую і адказную працу.
Змест У гэты дзень самыя цёплыя словы хочацца сказаць людзям, ад якіх залежыць развіццё беларускай адукацыі: настаўнікам і выхавальнікам, выкладчыкам і навукоўцам, кіраўнікам педагагічных калектываў, усім, хто сёння падтрымлівае на высокім узроўні жыццядзейнасць айчыннай школы, хто забяспечвае арганізацыю вучэбнага і выхаваўчага працэсу, хто клапоціцца аб развіцці, здароўі і будучыні нашых дзяцей.

Найважнейшай каштоўнасцю сучаснага грамадства сталі адукаванасць і здольнасць да самаўдасканалення, развіцця атрыманых ведаў, прымянення іх у жыцці. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка нядаўна адзначыў: “Наша краіна прайшла перыяд станаўлення і стаіць на парозе якасна новага этапа развіцця. Мы аднавілі амаль з руін тое, што дасталося ў спадчыну ад Савецкага Саюза, і пайшлі далей”. Мы адчуваем моцную падтрымку і пастаянны клопат Кіраўніка нашай дзяржавы.

Дарагія калегі! Ад нашай мабільнасці, з’яднанасці і перакананасці ў правільным выбары залежыць будучае. Ваша педагагічнае майстэрства, веды і інтэлект, імкненне да творчага пошуку, цярпенне і настойлівасць у многім вырашаюць шляхі фарміравання новай асобы, здольнай пастаянна павышаць свой адукацыйны і прафесійны ўзровень, плённа працаваць, эфектыўна і паспяхова весці справы, творча мысліць і прымаць адказныя рашэнні, садзейнічаць росквіту сваёй дзяржавы.

Хачу пажадаць, каб вы атрымлівалі задавальненне ад любімай справы, гартавалі духоўную моц грамадства, заўсёды былі ў фарпосце сучаснага жыцця, каб вашы вучні часцей вас радавалі і прыемна здзіўлялі.
Моцнага вам здароўя, цікавай і плённай працы, рэалізацыі творчых планаў, асабістага шчасця і сямейнага цяпла!
Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў